Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова
Масштабирование фона

Раздзелы сайта

Галоўная

Умовы прыёму УА

Прыём асобы для атрымання агульнай базавай адукацыі ажыццяўляецца на падставе яе заявы пры прад'яўленні ёй пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць асобу, і медыцынскай даведкі аб стане здароўя. Ад імя непаўналетняй заявы падае яе законны прадстаўнік.

У I клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у 1 клас асобы, якой шэсць гадоў споўніцца ў перыяд з 1 верасня па 30 верасня адпаведнага навучальнага года.

Для прыёму дзяцей у 1 клас законныя прадстаўнікі ў перыяд з 1 чэрвеня па 28 жніўня падаюць заяву на імя дырэктара школы Вараб'ёвай І.А. (фармат А4) і прадстаўляюць наступныя дакументы:

  • даведку аб стане здароўя дзіцяці;
  • копію пасведчання аб нараджэнні.

Прыём дзяцей у 1 клас ажыццяўляецца без уступных іспытаў, прысутнасць дзіцяці пры падачы дакументаў у школу не абавязкова.

График приема документов в первый класс на 2023/2024 учебный год

разгарнуць » / « згарнуць